Чытаю тапаніміку —
Свой край чытаю родны.
Зноў бачу кроў
на быльніку
I чую
плач гаротны.
Зноў бачу клін нявораны
I стрэлы над саборамі.
А ворагі,
як вораны,
А ворагі,
як вораны!..
Зноў чую: зброя лязгае —
To прашчур мой бароніцца,
Каб нам
імя славянскае
He каркаць
па-варонняму!