
…Неба вясновае мне падае
Кубак блакіту.
К. КАМЕЙША
Шарэюць кустоўі ракіты,
Спавіты нябёсы смугой…
Налі мне, паэце, блакіту
з вясновага неба – таго,
што над Налібоцкаю пушчай
з маланкамі ў згодзе жыве…
Душу маю смага адпусціць –
і стане лягчэй мне, павер.
А чым жа з табой падзяліцца?
Хіба што – сінечай лясоў?
З атрутай азёры, крыніцы…
І зводзіцца спеў жаўрукоў…
Налі мне, паэт самавіты…
Спатоль ад самоты Душу!
Смугою палыннай спавіты,
я кубак блакіту
прашу!
Спрабуюць сілы бусляняты,
Нясмела кружаць над жніўём.
Яны свабодзе, небу рады,
Хоць цесна звязаны з гняздом.
Гняздо дасць сілы для палёту,
Яно навучыць, зберажэ.
Ці ў ясны дзень, ці нават у слоту
Назад дадому пазаве.
Мацуйце крылы, птушкі шчасця!
Смялей ляціце да нябёс!
Няма без споведзі прычасця,
А без палёту – і дзівос!
Ёсць у мовы маёй прызначэнне-
Чалавечую годнасць нясці,
Каб мы ведалі продкаў карэнні,
Каб і зноў каласком прарасці
На зямліцы, што нам засталася
Роднай Спадчынай, як запавет,
Каб крынічкай гаворка лілася,
Чысцінёй наталяла сусвет.
Не цурайцеся,людзі, не трэба,
Беларускае мовы сваёй!
Бо зачахне, змарнуецца глеба,
І не вырасце зерне на ёй.
Радзіма мая, я кахаю цябе
Ты мой супакой у глыбокай журбе
Ты сонейка, ветрык і неба.
І больш мне нічога не трэба.
Ратуеш ты нас – мы ратуем цябе.
Ты матчынай ласкай – мы цябе ў вайне.
Спрадвеку было гэта з намі.
Ляціш над зямлёй журавамі.
Ты зорачка свету, красуня мая
Цябе я люблю да апошняга дня.
Мая зямля агнём гарэла,
маю зямлю дзяўблі дажджы.
Ганебна нацыя нямела
і памірала на Крыжы.
І там,дзе светлая Сафія,
час прыпыняў павольны рух.
Там войскі гойсалі чужыя,
там забівалі вольны дух.
Але стрымалі белы вежы,
стрымаў падмурак,камяні!
І я вітаю Незалежнасьць
сваёй няскоранай зямлі
Бела – чырвоныя у хаце абрусы
I рушнікі ля ікон
Ведай, мой сын – мы с табой беларусы
Ведай бацькоўскі закон
Ведай, мой сын – мы душу не прадалі
Мову сваю збераглі
Ведай, што будзем мы далей і далей
Жыць на бацькоўскай зямлі
Ведай, мой сын, што найгоршая доля
У тых, хто радзіму прадаў
Ведай, мой дружа – наперадзе воля
Што б табе хто не казаў
Бела – чырвоныя у хатах абрусы
А над хатамі – сцягі
Што сапраўды тут жывуць беларусы
Ведаюць ўсе варагі
ведаеш, што незвычайна?
калі страшна,
што нельга баяцца.
чуваць вокліч адчаю
і незаўважна
змагацца.
верыш, можа быць, бачыш,
чуеш, як падаюць вежы,
дыхаеш ветрам снежню.
тэлеперадачы -
чуткі трымцяць павуціннем.
камеры-вочы змусяць
верыць у лёс Беларусі
шчаслівы.
ведаеш, што непакоіць?
калі блізка
выбух смерці.
спадзяешся прымроіць,
а ў крыві віскі.
а ў галаве чэрці.
Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючага Ніла,
Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:
Ў гаршку насення жменю там знайшлі.
Хоць зернейкі засохшымі былі,
Ўсё ж такі жыццёвая іх сіла
Збудзілася і буйна ўскаласіла
Парой вясновай збожжа на раллі.
Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засьне,
А ўперад рынецца, маўляў, крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
Застаюцца песня і Радзіма.
Можа ўсё мінаць, але яны
Непадзельныя, не знікнуць з дымам
Восені, кахання ці вясны.
Толькі гэта будзе не часова,
Будзе вечна жыць, як і жыве
Светлае, на роднай мове слова,
Месячная сцежка на траве.
І няхай жыццё не вельмі песціць
Тых, каму Айчыны боль баліць,
Ёсць Радзіма — значыць, будзе песня.
Будзе песня — і Радзіме жыць!
Хай будзе добра ў Новым Годзе!
Дабро хай будзе у прыплодзе.
Раслі каб грошы у гародзе.
І жыць з усімі ў шчырай згодзе!!!
Твае вякі, мае гады.
Я з боку тваяго, мурашка.
Твой Веліч, і мае заўжды.
І параўнаць даволі цяжка.
Твая зямля, мая зямля.
Ты яе частка, я каменьчык.
З табой, заўседы немаўля.
Ты вечны Зніч, а я агеньчык.