
Там залаты пятляе месяц
I зоркі праменчыкам звіняць.
Ах, да і пачынаецца мара лета
Сагрэць, абхапіць, абняць…
Калі перавернецца неба ўначы
І сонца з неба апусціцца…
Крычы не крычы,
а з гэтай начы,
Ужо не выбрацца.
Наш лёс і так скаверканы,
Праз нашых добрых суседзяў.
Грамадства шар патрэсканы
На беларусаў і …
не ведаю.
Губляем кожны дзень
Мы частку нашай волі…
А гэта, людзі, дрэнь,
Не нашай гэта долі.
Як быць?Чакаць, сядзець…
ці жыць,
Як трэба жыць народу .
Ці зноў чакаць, сядзець
і жыць,
Не бачучы ні выйсця, ні броду…
Хто нас пракляў ?
Каму дарогу перайшлі?
Чаму нам добра не жывецца?
I хутка ледзь упарты застанецца
На горкай, роднай нам зямлі.
Бацькі на ёй весь час рабілі,
А мы, нашчадкі, сэнсу не знайшлі.
Не будзе нас, прыйдуць чужыя,
I знікнуць нашы карані.
У прыроднай спадчыны
Міласэрнасць матчына
Белай ніццю вышыта
І дажджамі вымыта.
Як маланка хуткая
Як зара ціхуткая.
У беларускай спадчыне
Ёсць усмешка матчына
Жыцця вымярэнні
Нясуць ператварэнні
Малюе лёс рысунак
Мяняя накірунак.
Ліхтар у паветры больш за волю...
Ліхтар у паветры больш за волю
Не запаліць, не падыйсці.
Атрутны дым ужо пад столлю,
І больш нікуды не ўцячы.
Маей зямлі з вялікай моцай
Зрабілі дзірку ў галаве...
Цякуць мазгі, і хто ахвочы,
Той цягне, цягне іх сабе...
Мы не жадаем так жыць,
Пад прымусам паганым...
Наша сэрца гарыць
Агнем палымяным.
Яны знішчылі душу
Народа, людзей...
Яны сілай прымусілі,
Каб быць нам цішэй.
Каму і што я дакажу,
Сказаўшы: «Я люблю Радзіму»?
Ці сапраўды яе люблю,
Калі кажу зараз праз сілу?
Але імкнуся палюбіць!
І вам я гэтага жадаю.
Бо без Радзімы дрэнна жыць!
Без вас ўсіх, каго я маю.
Радзіма – гэта ўсе МЫ!
Яна складаецца з дзяцінства.
Па-беларуску адкажы!
У мове нашае адзінства.
НАВАГРАДЧЫНЕ
Краю светлы мой чысты
У бязгрэшнасць улюблены
У даль палеткау квяцістых
Засень ліпау і кленау
Ты мая калыханка
Месца лепшых прызнанняу
Пацалункау світанкау
Свет зары чыстым раннем
Хвілька ночы духмянай
Сумны поудзень у спякоту
Крыж благіх пакаянняу
І настрой нуднай слотай
Толькі у думках на хвільку
Да цябе дакрануся
Ты скажу без памылкі
Лепшы кут беларусі
Мне вашых вачэй ня трэба,
Яны навучыліся хлусіць.
Палі ўжо даўно без хлеба
І сеяць ніхто не мусіць.
Забыліся вы пра шчасце
У спыненых момантах дня.
Шукаеце там багацце
Даўно дзе яго няма
Будуеце хаты з краю
Высокі ставіце плот...
Даруй, так цябе успрымаю
Мой сціплы, глухi народ.
Васіль Зуёнак (Водгук на "Родны мой краю")
АД-КУЛЬ
Адкуль дасылаюцца выпрабаванні?
Дзе іх нараджаюць, гадуюць, куюць?
Каму так патрэбна рабіць намаганні,
Каб выканаць справы, якія клянуць?
У чым задаволеннасць і дасягненне-
Глядзець на людзей у час, як церпяць яны?
Якое патрэбна ўжыць пагадненне,
Каб страты ў далейшым паменей былі?
Адказы на гэты пытанні магчымы,
Але не адразу, пагодзь, пачакай.
Навошта табе даюць волю і сілы?
Табе даюць сілы – стрымай і ад-дай!
Маці, Радзіма - добрыя словы,
З імі мы шлях пачынаем новы.
Пошук і выбар- цяжкія словы,
А для жыцця гэта асновы.
Словы і справы, яны не дзялімы,
Толькі тады мы будзем адзіны.
Продкі, нашчадкі, а мы паміж імі,
Што мы пакінем?
Што робіць пошчак салаўіны
З маімі думкамі,душой!
Ён незвычайны,пераліўны,
Ляціць прызыўна над зямлёй.
У час вясны яскрава-зорны
Спявак,маэстра і паэт
Самазабыўна,непаўторна
Гучыць.хвалюючы сусвет.
У гэтай песні- абяцанне
Кахаць аддана,назаўжды,
Надзея першага спаткання
Пад свет чароўнае звязды,
Пачуццяў вір,надрыў сардэчны.
Ах,як залівіста пяе!
Што замірае нават ВЕЧНАСЦЬ,
Імгненні сцішыўшы свае.