Зноў вярнуўся я ў бацькаў свет палявы...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Зноў вярнуўся я ў бацькаў свет палявы —
У першабытнасць дрэў і травы.
Авяваюць мяне
                        вольныя крылы радзімы —
Вёсны ды зімы.

О як хораша — толькі з парога — піць
Маладыя настоі раніц!
Аб галінку шыпшыны лясной
(Як матылі, яе кветкі абселі)
                                             палец раніць!

Грае вечную арыю бор —
Я пайду без дарог, як вецер.
Можа, ўбачу, як ладзіць бабёр
Свой прытулак
                         на гэтай планеце.
Блісне мне ля тваёй дзеразы
Бліскавіца-яшчарка, лесе.
А мо стрэну пагляд казы,
Што пасецца ў зялёным леце?

Там з-за хвой,
                       дзе сцежка лася,
З-за галін вербалозу, здалёку
Мне, як радасць, адкрыецца ўся
Азярына — зборнік аблокаў.

Будзе плёхаць хваля ў трысці,
Асыпаць пялёсткі каліна...
Гэта шчасце, што ёсць у жыцці
Родны бацькаўскі свет каляінны!

Іншыя вершы

Усе аўтары

Аўтар невядомы

Агняцвет Эдзі

Аксёнчык Ніна

Акулін Эдуард

Арсеннева Наталля

Бічэль-Загнетава Данута

Багдановіч Максім

Барадулін Рыгор

Броўка Пятрусь

Бураўкін Генадзь

Вольскі Артур

Вялюгін Анатоль

Гілевіч Ніл

Галавач Наталля

Гальпяровіч Навум

Гардзей Віктар

Гарун Алесь

Геніюш Ларыса

Грахоўскі Сяргей

Дайнека Леанід

Дзічкоўская Іна

Дзям'янава Таццяна

Дубовік Ганна

Дылюк Андрусь

Жыгуноў Алесь

Жыдовіч Алена

Жылка Уладзімір

Забалоцкая Людміла

Законнікаў Сяргей

Зуёнак Васіль

Караткевіч Уладзімір

Карпуць Яўген

Колас Якуб

Куляшоў Аркадзь

Купала Янка

Ліхтаровіч Георгій

Лойка Алег

Лось Еўдакія

Лукша Валянцін

Любоўка Вячор

Ляшчун Мікола

Малец Янусь

Нырка Франак

Пpакаповiч Мiкола

Півуноў Юрась

Пісьмянкоў Алесь

Панчанка Пімен

Пракаповіч Мікола

Прануза Паўлюк

Русецкi Аляксей

Рэлікоўская Ганна

Сіпакоў Янка

Савуціна Вольга

Салодкая Надзея

Самусенка Кацярына

Скурко Андрэй

Ставер Алесь

Стрыжак Віктар

Танк Максім

Тарасюк Люба

Тарэлкін Аляксандр

Фралова Іна

Харкевіч Уладзімір

Цвірка Кастусь

Цыбульскі Кастусь

Шабовіч Мікола

Якубовіч Леанід

Янішчыц Яўгенія

Янкоўскі Антон

Яраховіч Анастасія

Як знайсці

-

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі