На ростані

Яшчэ не ацэнена

Калі ішла дзяльба аблог –
Бог вырашыў даволі проста:
Даў скрыжаванні ўсіх дарог,
Як кажуць у народзе, – ростань.

З усіх краін шляхі вядуць
Амаль абапал нашай хаты –
Не абысці, не абмінуць
Наш край, прывабны і багаты.

Усё прыпомніць трэба час.
Варагі шыбавалі ў грэкі,
А з грэкаў – зноў ішлі праз нас –
Няслі палон, рабунак, здзекі.

Мангол тут швэндаўся і швед,
(Мо толькі неграў не хапала),
І кожны пакідаў свой след,
А Беларусь усё трывала!

Спакон вякоў так і пайшло:
Татараў – вон, крыжак спяшае
Данесці з захаду “святло”,
З усходу – “брата” прэцца зграя.

Вось так патроху і дзяўблі!
То злева абскубуць, то справа…
Ахвярны лёс маёй зямлі –
Амаль звялася ў нас дзяржава.

На выбар: з маскалём хаўрус
Ці зноў, пшэпрашам, жыць пад панам.
Таму літвін, ці беларус,
І стаў ліслівым ды рахманым.

Бо ён змарнеў ад тых пакут
І адлучыўся ад дзяржавы:
"Свой трэба выратаваць кут,
Які там сцяг – не нашы справы".

Ды тут прыйшоў падкуты бот.
Пакуты, здзек, мазгам атрута…
На жаль, не ўратаваў народ
Закон Вялікага Статута.

На скрыжаванні тых дарог
Не йдзе на лад краіны справа.
У бойках чалавек знямог,
І стала ў нас прыгонным права.

Двух розных матак пакрысе –
У нашай прыказцы народнай –
Ліслівае цялятка ссе.
Дурное (гордае) – ніводнай!

Ці зменіцца гаротны лёс,
Ці назаўжды наканавана
Чакаць ад стомленых нябёс,
Калі на нас пральецца манна?

Вакол квітнеючы мурог,
На выпас трэба йсці цяляці.
Яно дарослае, дальбог!
Не трэба цыцку ўжо смактаці!

1999

Усе аўтары

Аўтар невядомы

Lazzaro

Publіc Паўлік

Абрамчук Тамара

Агняцвет Эдзі

Адамовіч Іван

Адзінцоў Якім

Азаронак Васіль

Аксёнчык Ніна

Акулін Эдуард

Анісавец Наталля

Арсеннева Наталля

Асіпцова Яніна

Аўчыннікаў Зміцер

Ашманкевіч Іван

Бінкевіч Андрэй

Бічэль-Загнетава Данута

Багдановіч Андрэй

Багдановіч Максім

Барадулін Рыгор

Барадулин Рыгор

Баранау Аляксей

Белуш Дзмітрый

Борскі Алесь

Брандт Сергей

Брандт Сяргей

Броўка Пятрусь

Брыль Васіль

Брытва Васыль

Бузук Уладзімір

Буйніцкі Алег

Бука Сяргей

Бураўкін Генадзь

Бурачок Змітрок

Бялова Вольга

Віленскі Кастусь

Віннікава Ларыса

Валенда Ксенія

Валодзька Станіслаў

Васілёк Алеся

Ведзянееў Аляксандр

Ветразь

Влада-Верасень Марына

Владава Валянціна

Вольскі Артур

Воранава Лілія

Воранава Людміла

Вырко Ларыса

Вялюгін Анатоль

Гілевіч Ніл

Гайдук Уладзімір

Гайкевіч Ігар

Галавач Наталля

Галоўчык Вікторыя

Гальпяровіч Навум

Гарачка Наталля

Гардзіёнак Васіль

Гардзей Віктар

Гардзейка Уладзімер

Гарун Алесь

Геніюш Ларыса

Глінская Вольга

Горбік Ўладзімір

Горбач Настасся

Грахоўскі Сяргей

Грыгаровіч Ігар

Гуздзельскі Арэк

Давыдзенка Зміцер

Дайнека Леанід

Дамашанскі Ян

Дзічкоўская Іна

Дзегцярова Алена

Дземідовіч Галіна

Дзехцярук Уладзімер

Дзялендзік Дзяніc

Дзям'янава Таццяна

Дубашынская Ірына

Дубовік Ганна

Дубянецкі Эдуард

Дылюк Андрусь

Елісеенка Кацярына

Жукоўская Валянціна

Жыгуноў Алесь

Жыдовіч Алена

Жылка Уладзімір

Забалоцкая Людміла

Законнікаў Сяргей

Зброя Ладзімір

Зубараў Леанід

Зуёнак Васіль

Ількевіч Марына

Кішкурна Андрэй

Казека Алесь

Казлоўская Наталля

Каліцька Наталля

Кандратаў Мікола

Карасік Ганна

Карасіл Ганна

Карась Іван

Караткевіч Уладзімір

Карпуць Яўген

Карташэвіч Мікалай

Карцялёў Міхась

Карцялёў. Міхась

Карэліч Леанід

Касакоў Ілля

Касянкова Ірына

Кишкурна Андрэй

Колас Якуб

Кот Мікалай

Крывіцкі Кірыл

Куляшоў Аркадзь

Купала Янка

Куратнік Дзмітрый

Курыла Міхась

Лісава Алеся

Ліхтаровіч Георгій

Лазіцкая Галіна

Лайкоў Янка

Легенда Савелій

Лойка Алег

Лось Еўдакія

Лукашэвіч Станіслаў

Лукша Валянцін

Любоўка Вячор

Лялік Алег

Лянок Алена

Ляшчун Мікола

Мірончык Уладзімір

Місуна Павел

Міхееў Аляксей

Магілеўчык Святлана

Малец Янусь

Махнач Сяргей

Мацулевіч Алесь

Мацулевіч Валера

Мельнікаў Андрэй

Мурзёнак Пётра

Нікулін Алег

Надольскі Павел

Наумівіч Дзіяна

Науменка Аляксандр

Нес Карына

Нырка Франак

Нярухомчык Вацлаў

Пpакаповiч Мiкола

Півуноў Юрась

Пісьмянкоў Алесь

Палынскі Ігар

Паляшук Лявон

Панчанка Пімен

Пасееў Мікола

Паўлікава Людміла

Пацяйчук Уладзімір

Пацяюк Мікола

Полацкі Лявон

Пракаповіч Ігар

Пракаповіч Мікола

Прануза Паўлюк

Пратасевіч Таццяна

Пятроўская Крысціна

Пятрусёу Андрэй

Рагаўцоў Васіль

Рублеўская Людміла

Русецкi Аляксей

Рыбачонак Алесь

Рэлікоўская Ганна

Сівурава Любоў

Сінкевіч Аксана

Сінкевыч Аксана

Сіпакоў Янка

Сабаленка Юлія

Савуціна Вольга

Сакуноўская Марыя

Саладкевіч Гануля

Саламаціна Яўгенія

Салодкая Надзея

Самусенка Кацярына

Санаценка Анатоль

Сачыўка Арсень

Скамарох Улад

Скурко Андрэй

Смоліч Аркадзь

Ставер Алесь

Сто Алес

Стрыжак Віктар

Суконнаў Сяргей

Сяроў Ягор

Танк Максім

Тарасюк Люба

Тарэлкін Аляксандр

Трус Паýлюк

Ураза Алесь

Філіпаў Аляксей

Фралова Іна

Хадановіч Андрэй

Хадарэнка Ірына

Харкевіч Уладзімір

Хейлік Галіна

Хмялеўская Наталля

Худавец Віктар

Цвірка Кастусь

Цвірка Таццяна

Цыбульскі Кастусь

Цымбераў Раман

Цэглік Андрэй

Чмара Надзея

Шабовіч Мікола

Шакола Пётр

Шолахаў Дзмітрый

Шпіронак Дзяніс

Шыбека Антон

Эспіноса Анхела

Якубовіч Леанід

Янішчыц Яўгенія

Янкоўскі Антон

Яраховіч Анастасія

Яцкоў Мікола

Яцук Таццяна

Як знайсці

-

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі