Гэты край і не быў мне чужынай.
Ды з гадамі ён стаў мне мілей,
Чырваней мне тут сталі рабіны
І бярозы як быццам бялей.
Як прыйшлі тут на свет мае дзеці, –
Іх вачмі я наўкол паглядзеў.
Іх радзіма таксама мне свеціць
І ў асенні нахмураны дзень.
Чырваней мне тут сталі каліны
І аблокі як быццам бялей.
Гэты край і не быў мне чужынай.
Ды з гадамі ён стаў мне мілей.