Адолеў свой крытычны ўзрост,
Бо зноў планіда спагадала.
Пашый кашулю навырост
Яшчэ адну, як колісь, мама!
Дыхну духмяным паркалём,
Маленства узгадаю слёзна.
Адплыў чаканы мой паром,
Крычаць паромшчыку ўжо позна.
І я пакрочу напрасткі
Цераз астатнія парогі,
А ўслед жыцця майго лісткі
На пыльныя ўпадуць дарогі.