Ходзе восень…
Ходзе Восень па лясох,
Па балоце.
Енчыць, слёзы на вачох…
Жджэ кагосьці.
Села Восень у цянёчку
Пад вярбою.
Шэпча ўсё: “Дзе мой санёчку?..
Ня са мною…
Марна пацерка янтарна
Агнём ззяла.
Шыла я сукенку марна,
Апранала…
Ах ! Закуты мой санёчку
У кайданы
Моцным дожджам, злоснай ночкай
Ды буранам.
Калі ж, мілы мой санёчку,
Ўбачыш волі?
Я калі цябе убачу?
Аніколі!..”
Травень, 2012 рок