Беларуская песьня

Сярэдняя: 4.8 (34 галасоў)

Дзе мой край? Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.

Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё зь першым крокам, як молат, заб'ецца,
Калі б нават сьляпым і глухім я прыйшоў да цябе.

Што сьляпым? Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары-акіяны, і неба - разьлівы ільноў.

Дзе мой край?
Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.

Дзе мой край?
Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціньнем і добрае сонца ўгары.

Там зьвіняць неўміручыя песьні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Ты - наш край.
Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць,
Ты - наш сьцяг, што нікому, нікому на сьвеце, нікому
Не дамо абсьмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.

Мы клянёмся табе баразной сваёй першай на полі
І апошняй ральлёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі ня кінем,
Ня кінем,
Ня кінем цябе.

Усе аўтары

Аўтар невядомы

Агняцвет Эдзі

Аксёнчык Ніна

Акулін Эдуард

Арсеннева Наталля

Бічэль-Загнетава Данута

Багдановіч Максім

Барадулін Рыгор

Броўка Пятрусь

Бураўкін Генадзь

Вольскі Артур

Вялюгін Анатоль

Гілевіч Ніл

Галавач Наталля

Гальпяровіч Навум

Гардзей Віктар

Гарун Алесь

Геніюш Ларыса

Грахоўскі Сяргей

Дайнека Леанід

Дзічкоўская Іна

Дзям'янава Таццяна

Дубовік Ганна

Дылюк Андрусь

Жыгуноў Алесь

Жыдовіч Алена

Жылка Уладзімір

Забалоцкая Людміла

Законнікаў Сяргей

Зуёнак Васіль

Караткевіч Уладзімір

Карпуць Яўген

Колас Якуб

Куляшоў Аркадзь

Купала Янка

Ліхтаровіч Георгій

Лойка Алег

Лось Еўдакія

Лукша Валянцін

Любоўка Вячор

Ляшчун Мікола

Малец Янусь

Нырка Франак

Пpакаповiч Мiкола

Півуноў Юрась

Пісьмянкоў Алесь

Панчанка Пімен

Пракаповіч Мікола

Прануза Паўлюк

Русецкi Аляксей

Рэлікоўская Ганна

Сіпакоў Янка

Савуціна Вольга

Салодкая Надзея

Самусенка Кацярына

Скурко Андрэй

Ставер Алесь

Стрыжак Віктар

Танк Максім

Тарасюк Люба

Тарэлкін Аляксандр

Фралова Іна

Харкевіч Уладзімір

Цвірка Кастусь

Цыбульскі Кастусь

Шабовіч Мікола

Якубовіч Леанід

Янішчыц Яўгенія

Янкоўскі Антон

Яраховіч Анастасія

Як знайсці

  • людзі зямлі беларускай сачыненне уладзіміра караткевіча
  • беларусская песня пра пацана
  • вершы пра беларускія азёры і балоты
  • Вершы пра беларускія песні
  • вершы пра песні

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі